|
Перад самымі канікуламі, 23 кастрычніка, бібліятэкар Ліцвянскай сельскай бібліятэкі Наталля Сяліцкая правяла час цікавага паведамлення “Маэстра Музыка”. Яна расказала сваім актывістам-чытачам аб жыцці і творчасці вялікага аўстрыйскага кампазітара, “караля вальсаў” Іагана Штрауса, 190-годдзе з дня нараджэння якога адзначаецца ў гэтыя дні.
Тэмай абмеркавання стала і творчасць беларускіх кампазітараў, больш вядомых нашым дзецям, – Ігара Лучанка, Васіля Раінчыка. “Цяпер у школах няма ўрокаў спеваў і музыкі, і, каб вялікі пласт культурных здабыткаў не застаўся па-за ўвагай нашай моладзі, праводзяцца такія мерапрыемствы ў бібліятэцы”, - адзначыла бібліятэкар пасля заняткаў.
|
|
Раней за ўсіх яна ўстае, пазней за ўсіх кладзецца,/
Яна жыве, яна пяе, – і дзецям лепш жывецца./
Ты рос, як цёплы каласок, пры месяцы і зорах,/
Пачуеш мілае “сынок”, хоць будзе і за сорак…/
За словам маці ў свет пайшлі маленства, мара, мова, /
І мір , і мужнасць на зямлі – жыцця твайго аснова./
Каб не тужыла па начах, ёй падрастай на ўцеху!/
Хай будзе ў матчыных вачах пабольш іскрынак смеху!/
Ты не шкадуй ласкавых слоўдля роднай, для адзінай./
Адказвай маці на любоў – будзь самым верным сынам!/
Вершам Эдзі Агняцвет павіншавала матуль са святам бібліятэкар Наталля Сяліцкая. Кранальным і прыгожым адбыўся пачатак літаратурна-музычнай кампазіцыі “Мама – главное слова в каждой судьбе”, прымеркаванай да Дня Маці, што прайшла ў вучэбна-педагагічным комплексе Ліцвянскі дзіцячы сад – базавая школа. Бібліятэкарам Н.Сяліцкай была аформлена кніжная выстава “Са святам, мілыя мамы!”. Віншавальную праграму рыхтавалі разам. Кожны клас прадставіў свае нумары: песні, танцы, вершы, а ў конкурсах, якія п
...
Читать дальше »
|
|
29 верасня ў школьным музеі Ліцвянскай базавай школы-сада было шматлюдна. Ушанаваць памяць нашага земляка, паэта Пятра Глебкі, з нагоды 110-годдзя з дня яго нараджэння прыехалі пісьменнікі Іна Фралова, Алесь Марціновіч, Васіль Шырко, а таксама супрацоўнікі Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры. Пад кіраўніцтвам дырэктара школы і кіраўніка музея Іны Уладзіміраўны Атрушкевіч маленькія экскурсаводы Хрысціна Глебка і Лізавета Ціхановіч правялі экскурсію. Госці падзяліліся ўспамінамі, адказалі на пытанні, расказалі пра сваю творчасць, правялі аўтограф-сесію. Бібліятэкар Наталля Анатольеўна Сяліцкая падрыхтавала выставу кніг гасцей.
...
Читать дальше »
|
|
Вось ужо каля года працуе ў новым статусе інтэграваная Ліцвянская сельская бібліятэка. Размешчана яна ў будынку дзіцячага садка, мае два пакоі. У адным прадстаўлены кніжны фонд, дзіцячы куток, у другім размясціўся краязнаўча-экалагічны цэнтр. Утульна і камфортна ў бібліятэцы не толькі дарослым, але і дзецям. Шмат яркіх, цікавых кніг, аформлены кніжныя выставы, выстава дзіцячых малюнкаў, шмат кветак і нават жывая чарапаха.
“Новая бібліятэчная рэальнасць: інтэграваная бібліятэка на сяле”. Пад такой назвай прайшоў Дзень Ліцвянскай сельскай бібліятэкі. Аб вопыце эфектыўнага супрацоўніцтва бібліятэкі са школай, дзіцячым садком, ФАПам, адміністрацыяй і прафкамам ААТ “Ліцвяны –Агра” ішла гаворка падчас сустрэчы. Хлопчыкі і дзяўчынкі пачалі мерапрыемства з вершаў аб роднай Беларусі, потым гаворку прадоўжыла гаспадыня бібліятэкі – Наталля Сяліцкая. Спецыяліст па ідэалагічнай рабоце Святлана Свідэрская звярнулася да дзяцей і расказала аб тым, што робіць гаспад ... Читать дальше » |
![]() |
|
В Литвянской сельской библиотеке прошел праздник, посвященный Дню матери. Мамочек и бабушек поздравили, подарив им минуты радости песенками и стихами, воспитанники детского сада. А как интересно в команде с мамой или бабушкой участвовать в конкурсах, которые проводили воспитатели и библиотекарь Наталья Селицкая! Потом был сладкий стол и все, взрослые и дети, вместе пили чай со сладостями, деньги на которые выделил профсоюзный комитет ОАО “Литвяны Агро”.
|
|
Ласкавы вераснёўскі дзень сабраў выхаванцаў старэйшай групы і малодшых школьнікаў Ліцвянскага сада – школы на сустрэчу з цікавым чалавекам, лагапедам Ларысай Іосіфаўнай Курэц. Зусім іншай убачылі сваю настаўніцу дзеці. Ларыса Іосіфаўна шмат падарожнічала, была за мяжой. Яна расказала аб сваіх уражаннях і падкрэсліла: добрае жыццё – гэта, найперш, мірнае жыццё. Кожны ўдзельнік змог выказаць сваё меркаванне, падзяліцца марамі, а ўсе разам – і дарослыя, і дзеці – прагаласавалі за мір, адпусціўшы ў неба рознакаляровыя паветраныя шарыкі з пажаданнямі міру ўсім.
|
|
Накануне летних каникул в библиотеке прошла игра-викторина «Угадай сказку». Девочкам и мальчикам было представлено «Лукошко загадок», по предметам и вещам, которые находились в корзинке, дети отгадывали название сказки и получали сладкие призы.
|
1-10 11-19









